Фотафакт: Беларускія банкаматы агітуюць прыйсці на выбары
Незвычайны спосаб выбарчай рэкламы зафіксаваў журналіст Севярын Квяткоўскі. У сваім акаўнце на фэйсбуку ён размясціў здымак банкамата, на маніторы якога анансуюцца прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка.
Адзін з каментатараў з'едліва заўважыў, што каля манітора акурат чатыры кнопкі — як і кандыдатаў на выбары: "Маглі б і галасаванне дапісаць".