Фотафакт: у Баранавічах злавілі скарпіёна, які ў краме ўджаліў пакупніка

Фотафакт: у Баранавічах злавілі скарпіёна, які ў краме ўджаліў пакупніка

У Баранавічах злавілі скарпіёна, які ў краме ўджаліў пакупніка. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на гарадскую ветстанцыю.

Здарэнне адбылося 30 лістапада ў супермаркеце. Скарпіён уджаліў мужчыну ў палец у той момант, калі ён выбіраў бананы. Пацярпелы знаходзіўся ў рэанімацыі, яго ўжо выпісалі з бальніцы.

Спачатку інфармацыя была супярэчлівая наконт таго, хто ж укусіў пакупніка. Але ў панядзелак начальнік Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі Сяргей Мікалаеў пацвердзіў, што мужчыну ўкусіў скарпіён. А ў каментары tut.by ён распавёў, што скарпіёна злавілі праз нейкі час пасля здарэння. Прычым дапамагла яго злавіць жонка пацярпелага, якая адмыслова вярнулася ў краму. Скарпіён, памерам 5-7 см, аказася слабаатрутным. Да ветэрынараў яго прывезлі з санстанцыі і забралі яго назад. Дзе цяпер знаходзіцца скарпіён, невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі