Фотафакт: у Глыбокім з'явілася велікоднае дрэва
На ім вісяць яйкі, размаляваныя юнымі мастакамі.
У Глыбокім з'явілася велікоднае дрэва. Яго ўпрыгожылі дзеці, якія вучацца ў мастацкай школе імя Язэпа Драздовіча. Яны павесілі на галінкі размаляваныя яйкі.
Дрэва знаходзіцца побач з плошчай, каля царквы і касцёла.