Фотафакт: У Гомелі прадаюць шэўроны “ветлівых людзей”
Нашыўкі змяшчаюць слоганы, кшталту “Кашу кроп” і “Добры дзень! Я рускі акупант”.
Незвычайныя тавары прадаюць у Гомелі, у краме ваеннай вопраткі. Карыстальнік Фейсбука Уладзіслаў Мігдалёнак завітаў туды і пабачыў у вольным продажы шэўроны з сімволікай сепаратысцкага аб’яднання “ДНР”, якое дзейнічае на ўсходзе Украіны.
Ёсць там і іншыя нашыўкі з адсылкамі да ўкраінскага ўзброенага канфлікту: “Наваросія”, “Добры дзень! Я рускі акупант!”, “Кашу кроп”, “Ветлівыя людзі”.
Набыць сувеніры можна за 50-70 тысяч рублёў.