Фотафакт: у Мінску з'явілася графіці сяброўства Беларусі і Расіі

Фотафакт: у Мінску з'явілася графіці сяброўства Беларусі і Расіі

У Мінску на будынку па вуліцы Магілёўская, 32 з'явілася графіці сяброўства Беларусі і Расіі.

На сцяне дома намаляваны хлопчык у вышыванцы, які сімвалізуе Беларусь, і дзяўчына, якая сімвалізуе Расію. Зверху ў форме сэрца намаляваныя сцягі абедзвюх краін і напісана па-руску: "Мінск і Масква".

Аўтар малюнка Артур Кашак працуе на расійскую кампанію "Наватэк арт", якой замовілі гэтую працу ў якасці падарунку беларусам да Дзён Масквы ў Мінску.

Артур Кашак вядомы сваім графіці Мініна і Пажарскага каля Крамля, а таксама рэкламнымі графіці. Напрыклад, да прэм'еры "Зорных войнаў" ён намаляваў на будынку ў Маскве войска імперскіх штурмавікоў.

Фотафакт: у Мінску з'явілася графіці сяброўства Беларусі і Расіі
Фотафакт: у Мінску з'явілася графіці сяброўства Беларусі і Расіі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі