ФПБ стварыла ў беларускім "МакДональдсе" прафсаюзную ячэйку з сямі чалавек

"МакДональдс" у Мінску / Еўрарадыё
"МакДональдс" у Мінску / Еўрарадыё

27 верасня ў Маскоўскім раёне Мінска зарэгістравалі першасную прафсаюзную арганізацыю беларускага аддзялення "МакДональдс", паведамляе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Па словах старшыні Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюзаў работнікаў гандлю Аляксея Кулібабы, праца па стварэнні прафсаюза ў "Макдональдсе" ішла больш за дзесяць гадоў.

У выніку ў прафсаюз уступілі ажно сем чалавек.

Для параўнання: цяпер у Беларусі "МакДональдс" мае 25 рэстаранаў хуткага харчавання, у іх працуюць каля 2 тысяч чалавек.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі