ФСБ Расіі папрасілі спыніць “шэры” транзіт з Беларусі

ФСБ Расіі папрасілі спыніць “шэры” транзіт з Беларусі

Рассельгаснагляд папрасіў ФСБ і Мінтранс Расіі спыніць “шэры” транзіт з Беларусі. Расійскае ведамства выявіла 37 кампаній, якія маюць да гэтага непасрэднае дачыненне. Як інфармуе ria.ru, Рассельгаснагляд з лютага рэгулярна аналізуе транзітныя пастаўкі жывёлагадоўчай прадукцыі з Беларусі ў Казахстан і Кыргызстан праз расійскую тэрыторыю. І было заўважана, што грузавікі за 2-5 дзён нібыта дастаўлялі груз у Бішкек ці Алматы, вярталіся, загружаліся і ехалі па тым жа маршруце зноў. Насамрэч груз заставаўся ў Расіі. У Санкт-Пецярбургу знайшлі 131 тону малочнай прадукцыі, якая мусіла быць у Кыргызстане.

Беларускі бок ужо праінфармавалі, што цяпер аўтамабілі з грузам будуць прапускаць праз расійскую тэрыторыю толькі пасля пацвярджэння з Кыргызстана і Казахстана пра намер яго прыняць. Адзначаецца, што шэраг пасярэднікаў ужо спынілі сваю дзейнасць, але некаторыя проста зарэгістравалі новыя юрыдычныя асобы і сталі займацца пастаўкамі прадукцыі. А дзевяць прадпрыемстваў-вытворцаў пачалі працаваць па “шэрай” схеме без пасярэднікаў.

РБК дадае, што сярод згаданых кампаній ёсць ТАА “Танкверт”. У Рассельгаснаглядзе лічаць, што такая назва невыпадковая — ведамства ўзначальвае Сяргей Данкверт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі