Фуры з беларускім малаком тармозяць на расійскай мяжы

Расійскія мытнікі не прапускаюць на тэрыторыі Расеі фуры з беларускімі малочнымі прадуктамі. Пра гэта паведамляе сайт "Беларускія навіны". Мытнікі выконваюць распараджэнне кіраўніка Расспажыўнагляду Генадзя Анішчанкі, які забараніў увозіць амаль больш за 1000 найменняў беларускай малочнай прадукцыі. Па звестках беларускіх дылераў, у расійскіх гандлёвых кропках беларуская прадукцыя ўжо адбіраецца з рэалізацыі, як таго запатрабаваў галоўны санітарны лекар Расіі.

Дарэчы, па звестках "Беларускіх навінаў", беларускія дылеры ўжо рыхтуюцца да чарговага ўсплёску гандлёвых войн паміж беларускімі рэгіёнамі. Немагчымасць доступу на расійскі рынак вымусіць шмат якія беларускія прадпрыемствы жорстка абараняць тавар на ўнутраным рынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі