Футбаліст БАТЭ Радзівонаў: Беларусы павінны адзначаць Дзень Волі
Нападаючы барысаўчан у гутарцы з Еўрарадыё выказаўся пра святкаванне ўгодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР.
Футбаліст барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Віталь Радзівонаў у гутарцы з Еўрарадыё выказаўся наконт таго, ці мусяць беларусы адзначаць угодкі абвяшчэння 25 сакавіка 1918 года ў Мінску дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Радзівонаў: "Ну вядома, гэта ж нашая гісторыя. Канешне, павінны адзначаць. І гэта адна з тых дат, якія, на мой погляд, маюць уплыў на ход гісторыі".
Па словах Віталя, удзелу ў святкаванні Дня Волі ён ніколі не браў. “Неяк не складалася па часе”, — кажа. Тым не менш футбаліст выказвае спадзяванне, што ў наступным годзе ўсё супадзе такім чынам, што і яго можна будзе ўбачыць сярод удзельнікаў святочнага шэсця.
Як адзначыць 25 сакавіка: афіша мерапрыемстваў і святочнае меню
Вікіпедыя пра БНР: першая беларуская дзяржава ці няўдалая спроба?
25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР
Гістарычныя будынкі, звязаныя з БНР, учора і сёння (фота)
Фота: Прессбол