Футбаліст Дзмітрый Сычоў атрымаў траўму на трэніроўцы мінскага "Дынама"

Новую траўму Сычова можна назваць рэцыдывам. Як нагадвае БЕЛТА, нядаўна спартовец аднавіўся пасля траўмы цягліцы левага сцягна, атрыманай у сярэдзіне сакавіка. Толькі напрыканцы красавіка нападнік аднавіў трэніроўкі. На апошнім занятку Сычоў атрымаў траўму задняй групы цягліц.



Расійскі нападнік быў аддадзены маскоўскім "Лакаматывам" у арэнду мінскаму "Дынама" сёлета ў траўні. Сярод мінчукоў Сычоў прабудзе да сярэдзіны ліпеня.



Фота — radikal.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі