У Слоніме шукаюць уладальнікаў "драўляных плавальных сродкаў"

"Лодкі або тое, што ад іх засталося"

"Лодкі або тое, што ад іх засталося" / slonves.by

У Слоніме мясцовая ЖКГ шукае ўладальнікаў "драўляных плавальных сродкаў". Яны знаходзяцца ўздоўж берага Альбярцінскага возера з боку былога палаца графа Пуслоўскага. Гэтыя вёсельныя лодкі маюць інвентарныя нумары і зарэгістраваныя ў Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных судах, таму іх без папярэджання не прыбралі — далі тэрмін да 23 верасня.

Камунальнікі адзначаюць, што "лодкі знаходзяцца там ужо не адзін дзясятак гадоў і ў сілу ўмоў надвор'я, часовых і іншых умоў іх стан у большасці крытычны". Калі ўласнікі не забяруць сваю маёмасць, "лодкі або тое, што ад іх засталося, будуць перавезены ў месца часовага захоўвання".

Справа ў тым, што праводзіцца не толькі рэканструкцыя будынка былога палаца ў Альбярціне, але запланаванае і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, якая знаходзіцца ў занядбаным стане.

У Слоніме шукаюць уладальнікаў "драўляных плавальных сродкаў"
У Слоніме шукаюць уладальнікаў "драўляных плавальных сродкаў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі