Футбаліст Калачоў пакінуў стан зборнай Беларусі
Ён не згуляе сёння са зборнай Іспаніі.
Паўабаронца футбольнага клуба "Растоў" і зборнай Беларусі Цімафей Калачоў не згуляе сёння ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2016 супраць каманды Іспаніі. Як піша "Прессбол", хаўбек пакінуў стан нацыянальнай зборнай. Прычыны гэтага не паведамляюцца.
Як паведамляла Еўрарадыё, некалькі дзён таму Калачоў вызначыўся выказваннем наконт таго, што хацеў бы бачыць Беларусь і Расію адной краінай.
Гулец зборнай Беларусі: Ідэальна, каб мы з Расіяй былі адной краінай
На перадматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер каманды Аляксандр Хацкевіч паведаміў таксама, што ў матчы не прыме ўдзел абаронца БАТЭ Максім Жаўнерчык.
Матч з іспанцамі зборная Беларусі правядзе сёння на "Барысаў-Арэне". Пачатак сустрэчы прызначаны на 21.45.
Фота — nn.by