Футбаліст расказаў, як Эдуард Малафееў прымусіў яго зняць трусы (відэа)

Былы мінскі дынамавец 37-гадовы Уладзімір Макоўскі ў перадачы Настассі Касянковай і Сяргей Шчурко "Маментам у мора" распавёў пра выпадак, як Эдуард Малафееў прымусіў яго зняць гульнявыя трусы перад запоўненым стадыёнам.

"Ідзе матч. Я ў запасе, размінаюся, — цытуе словы Уладзіміра Макоўскага "Прессбол". — Раптам кліча Малафееў: сюды, хутчэй, хутчэй. Я падбягаю. Ён: "Здымай трусы". — "Што?" — "Здымай трусы, каму сказаў!" Поўны стадыён — добра на мне ласіны былі. Я здымаю, і яму — на! Тады падбягае Штанюк, якому цалкам трусы парваў сапернік у адным з эпізодаў, мяняе іх і вяртаецца на поле. Тады я ўсё зразумеў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі