"Футбаліста-ліхача" Лухвіча затрымалі

"Футбаліста-ліхача" Лухвіча затрымалі

Футбаліста Іллю Лухвіча, які атрымаў вядомасць праз свае ліхацкія паездкі і публікацыю іх у Instagram, затрымалі. Пра гэта яго бацька паведаміў у каментары nn.by

Аляксандр Лухвіч — былы абаронца зборнай Беларусі і былы трэнер ФК "Мінск". "Я думаю, у сына хопіць розуму таксама выбачыцца. Пакуль што ён у міліцыі, я тут таксама. Сын затрыманы, машыну арыштавалі", — распавёў Лухвіч-старэйшы. Аўтамабіль, па яго словах, належыць яго жонцы, а сыну яго давалі часам, бо свайго аўто ў хлопца няма. 

Як распавядала Еўрарадыё, 19-гадовы Ілля Лухвіч сам публікаваў у Instagram фота і відэа, на якіх бачна, як ягоная Infiniti парушае самыя розныя правілы дарожнага руху: паркоўка на залёнай зоне, аб'езд затора па тратуары, абгон па сустрэчнай паласе і г.д. Сам хлопец пазней заявіў, што ўсё гэта мантаж. 

Як паведамляла Еўрарадыё, ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска вядзе праверку па факце злосных парушэнняў ПДР. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі