У футбольным клубе "Славія" захварэла шмат гульцоў, паведамляе прэс-служба каманды.
"Вірус атакаваў "Славію". Вялікая колькасць футбалістаў затэмпературылі і адчуваюць недамаганне", — гаворыцца ў паведамленні.
Трэнерскі штаб мазырчукоў вырашыў адмяніць таварыскі матч з "Тарпеда-БелАЗ". Сустрэча мусіла прайсці 21 студзеня ў жодзіне.