Футбалісты зборных Беларусі і Украіны згуляюць у Львове
Гэта будзе адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2016 года.
5 траўня стала вядома, што адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2016 года паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Украіны адбудзецца ў Львове. Такое рашэнне прыняў украінскі бок, інфармуе "Прессбол". Матч на "Львоў-Арэне" пройдзе 5 верасня і пачнецца а 19-й гадзіне.
Нагадаем, у групе С лідыруе Славакія — 15 ачкоў, Іспанія на другім месцы — 12, Украіна — 9, Беларусь — 4, Македонія — 3, Люксембург — 1 ачко.
14 чэрвеня на "Барысаў-Арэне" згуляюць зборныя Беларусі і Іспаніі.
Фота: stadions.org