Футбольная зборная Беларусі апусцілася ў рэйтынгу FIFA на 20 пазіцый
Цяпер каманда Аляксандра Хацкевіча займае 100-е месца.
FIFA апублікавала абноўлены рэйтынг футбольных зборных свету. Зборная Беларусі страціла за месяц 20 пазіцый і цяпер займае толькі 100-е месца. У нашай каманды 341 ачко. З першай сотні яшчэ большы рэгрэс толькі ў зборнай Коста-Рыкі, якая апусцілася на 27 пазіцый.
Нагадаем, у чэрвені зборная Аляксандра Хацкевіча прайграла ў гасцях таварыскі матч расіянам — 2:4 і саступіла ў Барысаве іспанцам у паядынку адбору на Еўра-2016 — 0:1.
У лідары рэйтынгу выйшла зборная Аргентыны (1473 ачкі), зборная Нямеччыны цяпер толькі на другім месцы (1411), на трэцім — Бельгія (1244 ачкі).
Фота: dinamo-minsk.by