Футбольная зборная Беларусі паднялася ў рэйтынгу FIFA на 83-е месца

У чацвер, 9 красавіка, з'явіўся абноўлены рэйтынг FIFA. Футбольная зборная Беларусі паднялася ў ім з 98-га на 83-е месца. У каманды Аляксандра Хацкевіча 397 ачкоў. Адзначым, што ў першай сотні толькі Беларусь і Уэльс так істотна (на 15 пазіцый) палепшылі сваё становішча.

Нагадаем, беларуская зборная 27 сакавіка выйграла ў гасцях у Македоніі — 2:1 (гэта быў матч адбору на Еўра-2016) і 30 сакавіка згуляла ў Турцыі ў таварыскім матчы ўнічыю 0:0 з Габонам.

Лідыруе ў рэйтынгу па-ранейшаму зборная Нямеччыны — 1687 ачкоў, на другім месцы — зборная Аргентыны (1490), на трэцім — зборная Бельгіі (1457), якая паднялася на адзін радок і заняла месца, якое дагэтуль займала зборная Калумбіі.

Фота: Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі