Футбольная зборная Беларусі прайграла расіянам — 2:4 (відэа)

У нядзелю, 7 чэрвеня, у Хімках прайшоў таварыскі матч футбольных зборных Беларусі і Расіі. Расіяне перамаглі з лікам 4:2 (1:0).

Аляксандр Какорын адкрыў лік на 20-й хвіліне і першы тайм застаўся за гаспадарамі поля. Аднак у другой палове гульні Сяргей Кісляк (на 51-й і 66-й) забіў два галы — 2:1. На жаль, утрымаць перавагу беларусы не здолелі. Спачатку вызначыўся Аляксандр Галавін (на 77-й), пасля Аляксей Міранчук (на 83-й) і Аляксандр Кержакоў (на 90-й хвіліне).

Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Чэрнік (Гутар, 46), Шытаў, Філіпенка, Мартыновіч (капітан), Няхайчык, Кісляк (Стасевіч, 70), Драгун, А. Глеб, Крывец (Валадзько, 46), Пуціла, Карніленка (Лапцеў, 70).

"У другім тайме нешта пачало атрымлівацца, — гаварыў пасля матча галоўны трэнер беларускай зборнай Аляксандр Хацкевіч. — Напэўна, маглі закрыцца, калі павялі 2:1 — нам жа з Іспаніяй хутка гуляць. І замены не праводзіць — не ўсе гульцы добра ўвайшлі ў гульню. Але мы гэтага рабіць не сталі".

Нагадаем, 14 чэрвеня на "Барысаў-Арэне" зборная Беларусі згуляе матч адбору на Еўра-2016 з іспанцамі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі