Футбольная зборная Беларусі сёння згуляе з камандай Балгарыі
У пятніцу, 9 чэрвеня, футбольная зборная Беларусі згуляе з камандай Балгарыі. Гэта будзе адборачны матч чэмпіянату свету. Ён пройдзе на “Барысаў-Арэне”, пачатак у 21.45. Жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале “Беларусь 5”.
У лістападзе мінулага года ў гасцях беларусы прайгралі балгарам з лікам 0:1. Тады зборнай кіраваў Аляксандр Хацкевіч, цяпер — Ігар Крывушэнка. Ён спадзяецца, што сёння будзе перарваная галявая “засуха” — беларускія футбалісты не забівалі ў чатырох матчах запар.
У адборачнай групе А зборная Беларусі з 2 ачкамі пасля 5 гульняў займае перадапошняе, пятае месца. Зборная Балгарыі з 9 ачкамі знаходзіцца на трэцім месцы.