Футбольная зборная Беларусі захавала 71-е месца ў рэйтынгу FIFA
Футбольная зборная Беларусі захавала 71-е месца ў рэйтынгу FIFA. Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны ў чацвер, 10 жніўня. Каманда Ігара Крывушэнкі мае 503 ачкі. Побач з ёй знаходзяцца зборныя Ізраіля, Арменіі і Уганды.
У лідары рэйтынгу вырвалася зборная Бразіліі (1604 ачкі), якая адсунула на другое месца Германію (1549). Трэцяе месца па-ранейшаму займае зборная Аргентыны (1399).
Бліжэйшы афіцыйны матч зборная Беларусі правядзе 31 жніўня ў гасцях з Люксембургам. Гэта будзе паядынак кваліфікацыі чэмпіянату свету.