Футбольная зборная Беларусі захавала 83-е месца ў рэйтынгу FIFA
Яго абноўлены варыянт з'явіўся ў чацвер, 7 траўня.
7 траўня з'явіўся абноўлены рэйтынг FIFA. Футбольная зборная Беларусі захавала ў ім 83-е месца, у яе 397 ачкоў.
У першай дзясятцы не адбылося зменаў: Нямеччына (1687 ачкоў), Аргенціна (1494), Бельгія (1457), Калумбія (1412), Бразілія (1372), Нідэрланды (1301), Партугалія (1221), Уругвай (1176), Швейцарыя (1135), Іспанія (1132).
Нагадаем, беларуская зборная рыхтуецца да хатняга паядынку адбору на Еўра-2016 з іспанцамі, які пройдзе 14 чэрвеня на "Барысаў-Арэне". У групе С лідыруе Славакія — 15 ачкоў, Іспанія на другім месцы — 12, Украіна — 9, Беларусь — 4, Македонія — 3, Люксембург — 1 ачко.
7 чэрвеня футбольныя зборныя Беларусі і Расіі правядуць у Хімках таварыскі матч.
На здымку: галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч. Фота: Прессбол