Футбольная зборная Швецыі выйшла ў ¼ фіналу чэмпіянату свету

Футбольная зборная Швецыі выйшла ў ¼ фіналу чэмпіянату свету

Футбольная зборная Швецыі выйшла ў ¼ фіналу чэмпіянату свету. 3 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу шведы абыгралі швейцарцаў — 1:0. Адзіны гол на 67-й хвіліне забіў Эміль Форсберг.

Сапернік зборнай Швецыі ў чвэрцьфінале вызначыцца ў сённяшнім матчы 1/8 фіналу паміж зборнымі Англіі і Калумбіі. Ён пачнецца ў 21:00 на стадыёне “Спартак” у Маскве.

Ужо вядомыя наступныя пары ¼ фіналу: Бразілія — Бельгія (6 ліпеня), Уругвай — Францыя (6 ліпеня), Расія — Харватыя (7 ліпеня).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі