Футбольныя фанаты зладзілі масавую бойку каля Нацыянальнай бібліятэкі

Масавымі затрыманнямі скончылася бойка футбольных заўзятараў у Мінску. Як інфармуе БЕЛТА, напярэдадні матча "МТЗ-РІПА" і "Дынама-Брэст" фанаты зладзілі бойку ў парку каля Нацыянальнай бібліятэкі. Шмат каму з іх спатрэбілася медыцынская дапамога. Дзесяць брыгад хуткай дапамогі даставілі ў лякарні каля 20 фанатаў з ірванымі ранамі і ўдарамі. Затрыманыя каля 50 удзельнікаў гэтага пабоішча.

Вось што распавёў Еўрарадыё фанат МТЗ-РЫПА Сяргей, які прымаў удзел у бойцы, але пазбег затрымання:

“Быў футбол, мянты ведалі, што нешта будзе, былі гатовыя. А такі склад — 50 на 50 не заўважыць таксама складана. У мянтоўку палову пазабіралі. А так пасля бойкі ў каго нос разбіты, у каго што”.

Па звестках праваахоўных органаў, усім затрыманым ад 16 да 26 гадоў. У міліцыі не выключаюць, што супраць завадатараў бойкі распачнуць крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі