Гурт “Мутнаевока” стаў пятым удзельнікам фестывалю “Дзень радыё”

Па выніках галасавання, “Мутнаевока” перамагло з перавагай у 57 балаў. Усяго ж паўдзельнічалі 594 чалавекі, яшчэ 3 емэйлы аказаліся фэйкавымі.

1. Amaroka — 39

2. Martin S — 115

3. ZnaROCK — 160

4. Hurma — 63

5. “Мутнаевока” — 217

Нагадаем, фэст "Дзень радыё" пройдзе 6 траўня ў клубе Re:Public. Квіткі яшчэ ёсць у продажы! Для першых 100 чалавек яны каштавалі 90 тысяч рублёў, але вы ўжо спазніліся. Астатнія квіткі каштуюць 110 тысяч. У дзень канцэрта — 130 тысяч, за столікам — 150 тысяч.

Квіткі можна набыць ў клубе Re:Public, ГЦ "Купалаўскі" (19-ы павільён), а таксама ў распаўсюджвальнікаў ды на сайтах ticketpro.by і kvitki.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі