Галкіпер Юрый Цыгалка адмовіўся ад сваёй скандальнай заявы

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце "Прессбол".



Нагадаем, што скандал выклікала інтэрв'ю футбаліста, якое ён даў сайту goals.by. Брамнік салігорскага "Шахцёра" прыгадаў заканчэнне чэмпіянату Беларусі ў 2006 годзе. У апошнім туры сустракаліся брэсцкае і мінскае "Дынама".



"БАТЭ трэба было, каб мінскае "Дынама" страціла ачкі, — цытуе словы тагачаснага брамніка брэсцкага "Дынама" Юрыя Цыгалкі goals.by. — Перад матчам прыехалі людзі з Барысава. Прастымулявалі. Можа, барысаўчане не верылі, быццам мы зможам адабраць ачкі ў мінчан, таму што суму не сталі называць. Сказалі проста: "Хлопцы, мы вас не пакрыўдзім. Аддзячым". Матч завяршыўся з лікам 0:0. БАТЭ стаў чэмпіёнам. Пасля гульні нам перадалі абяцаныя грошы. Хлопцы іх падзялілі. Атрымалася нешта накшталт двухсот долараў на чалавека".



Цяпер фразу пра грошы Цыгалка каментаваць адмаўляецца.

Скандал у беларускім футболе, Капскі патрабуе правесці расследаванне



Заяву брамніка "Шахцёра" вывучаюць "кампетэнтныя органы"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі