Галоўная бухгалтарка скрала ў свайго прадпрыемства 63 млн рублёў

Як паведамляе БЕЛТА, зламысніца працавала галоўнай бухгалтаркай на камерцыйным прадпрыемстве. Для крадзяжу грошай яна распрацавала і выкарыстала некалькі "ценявых" схемаў. Напрыклад, па змове з іншым працаўніком прадпрыемства складала фіктыўныя дамовы падраду на падстаўных асобаў, фальсіфікавала іншыя дакументы. Аднойчы жанчына прысвоіла 110 еўра, якія былі выдаткаваныя на замежную камандзіроўку, у якую ніхто не ездзіў.

Агулам праваахоўнікі налічылі 63 мільёны рублёў (больш за 6 тысяч долараў), якія страціла прадпрыемства. Варта адзначыць, што галоўная бухгалтарка карысталася даверам кіраўніка, часова выконвала абавязкі дырэктара.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі