Гамяльчук распыліў пярцовы газ у ахоўніка крамы
Увечары 3 чэрвеня ў прадуктовую краму па вуліцы Цыялкоўскага ў Гомелі зайшла нецвярозая кампанія. Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, мужчыны брыдкасловілі, штурхаліся, перашкаджалі пакупнікам.
Прадавачка зрабіла ім заўвагу — і пачула ў адказ хамства. Яна выклікала ахоўніка-кантралёра. 43-гадовы мужчына папрасіў скандалістаў пакінуць памяшканне крамы і стаў выправоджваць іх на вуліцу. У нейкі момант адзін з пакупнікоў распыліў у бок ахоўніка пярцовы газ з балончыка. Пасля гэтага кампанія сышла.
Да пошукаў хулігага падключыліся аператыўнікі крымінальнага вышуку і мясцовы ўчастковы. Яны вывучылі відэа з камер назірання крамы, аптылаі мясцовых жыхароў.
Неўзабаве на кватэры знаёмага міліцыянты затрымалі 40-гадовага непрацуючага гамельчука. Пры ім быў балончык з пярцовым газам.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.