Ганчарэнка: Футбол у Беларусі палепшыцца, калі палепшыцца стан эканомікі

Віктар Ганчарэнка адказаў на пытанні журналістаў аб фінале Лігі чэмпіёнаў, які наведаў у Берліне. А таксама шмат гаварыў пра нацыянальную зборную і стан футбола ў Беларусі. На думку трэнера, беларускім футбалістам цяпер складана замацавацца ў складзе камандаў-лідараў чэмпіянату Расіі. “Максімум, на што могуць цяпер разлічваць беларусы — месца ў складзе аўтсайдараў”, — мяркуе эксперт.

На думку Ганчарэнкі, стан футбола ў Беларусі залежыць ад агульнага стану эканомікі ў краіне. “Палепшыцца стан эканомікі ў Беларусі — палепшыцца і стан футбола”, — кажа ён.

Эксперт таксама выказаў думку, што ў Беларусі неабходна павялічваць кваліфікацыю футбольных трэнераў усіх узроўняў — ад дзіцячых да прафесіянальных.

Віктар Ганчарэнка не стаў раскрываць падрабязнасцяў свайго будучага працаўладкавання. “Спадзяюся, на працягу тыдня ўсё высветліцца”, — паведаміў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі