Гандбалісты мінскага СКА выйшлі ў групавы турнір Кубка ЕГФ
29 лістапада ў Мінску мясцовы СКА сустракаўся з чэмпіёнам Аўстрыі клубам "Хард" у другім матчы трэцяга раўнда Кубка ЕГФ. Беларускі клуб святкаваў перамогу з лікам 35:23 і выйшаў у групавы этап турніру.
У першай сустрэчы 22 лістапада СКА перамог саперніка ў гасцях — 33:23.
Як нагадвае БелаПАН, СКА стартаваў з другога раўнда Кубка ЕГФ. Мінскія армейцы двойчы перамаглі "Фалендам" з Галандыі (32:25, 32:30).
Сапернікаў па групе гандбалісты СКА даведаюцца на лёсаванні, якое пройдзе 3 снежня ў Вене.
Фота: ska-minsk.by