Ганс-Георг Вік: Расія не пабудуе АЭС у Беларусі і за 25 гадоў

Расія будзе будаваць АЭС у Беларусі 25 гадоў. Але так і не дабудуе, бо замаруджванне будоўлі будзе ў яе інтарэсах. Такое меркаванне нямецкага дыпламата, былога кіраўніка місіі АБСЕ ў Беларусі  Ганса-Георга Віка перадае nn.by.  Як прыклад ён прыводзіць Іран. У 1974 годзе “Siemens” выйграў тэндэр на пабудову АЭС у Іране і за 4 гады станцыю амаль збудавалі. Пасля Ісламскай рэвалюцы, адзначае дыпламат, Хамейні выгнаў нямецкую кампанію. З 1984 года будаўніцтвам АЭС у Іране заняўся Савецкі Саюз, а пасля эстафету пераняла Расійская Федэрацыя. Будаўніцтва не скончанае дагэтуль.

Выступ Віка прагучаў у часе дыскусіі “Прыкметы пераменаў у Беларусі: ацэнка апошніх падзеяў у Беларусі і вакол яе”. Яна адбылася 10 чэрвеня пад эгідай Нямецкага Фонду Маршала ў Берліне.

На дыскусіі прысутнічалі два дыпламаты з беларускага пасольства ў Нямеччыне, але яны не бралі слова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі