Гару Гедыміна ў Вільні аднаўлялі нелегальныя рабочыя з Беларусі і Украіны

Гару Гедыміна ў Вільні аднаўлялі нелегальныя рабочыя з Беларусі і Украіны

Гару Гедыміна ў Вільні аднаўлялі нелегальныя рабочыя з Беларусі і Украіны, паведамляе Delfi. Служба расследавання фінансавых злачынстваў Літвы высветліла, што ў кампаніях, якія давалі ім працу, вялі падвойную дакументацыю. Яны былі зарэгістраваныя ў Літве і Польшчы, іх гаспадаром з'яўляецца грамадзянін Украіны. Мяркуецца, што ён мог пакласці сабе ў кішэню каля 300 тысяч еўра.

Літоўцы высветлілі, што рабочыя былі ўпэўненыя ў сваёй легальнай працы. Пры гэтым заробак яны атрымлівалі наяўнымі. Частку рабочых прысылалі ў "камандзіроўку" з Польшчы ў Літву.

Як вядома, на гары Гедыміна ў Вільні тры гады таму адбыўся апоўзень. Дзякуючы гэтаму былі знойдзены астанкі паўстанцаў, а сярод іх і нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Іх перапахаванне запланаванае на восень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі