Гатэль "Рэнесанс Мінск", які адкрываў Лукашэнка, яшчэ недабудаваны (фота)

На гэтых паверхах яшчэ працуюць будаўнікі. У нумарах ўжо стаіць мэбля, але яшчэ не распакаваная і не растаўленая. Гэта яшчэ зробяць дзяўчаты-пакаёўкі. На некаторых дзвярах вісяць сцікеры з заўвагамі: да прыкладу, "дрэнна замацаваны ўнітаз".



У фае 9-га паверха поўным ходам ідзе рамонт. А вось 11-ы паверх, дзе размешчаны прэзідэнцкі люкс, Аляксандру Лукашэнку паказалі.



Нагадаем, 14 красавіка Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў у адкрыцці пабудаванага да чэмпіянату свету па хакеі гатэля "Рэнесанс Мінск". Як мяркуецца, там размесцяцца дэлегацыі шасці краін-удзельніц: хакейныя каманды Канады, Нарвегіі, Славакіі, Даніі, Чэхіі і Швецыі.  


 

Фота — Еўрарадыё, ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі