Гаварцова і Сасновіч прабіліся ў рашаючую стадыю адбору Уімблдона

Беларускія тэнісісткі Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч паспяхова выступаюць у кваліфікацыі да аднаго з самых прэстыжных турніраў "Вялікага шлема" — Уімблдона. Гаварцова выйграла ў іспанкі Марыі-Тэрэсы Тор-Флор — 6:2, 7:5, а Сасновіч у трох сэтах перамагла брытанку Тару Мур — 2:6, 6:2, 6:3. У выніку нашы суайчынніцы прабіліся ў рашаючую стадыю адбору.

Нагадаем, Уімблдон стартуе 29 чэрвеня. Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка пасеяная на турніры пад 23-м нумарам.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі