"Газпром" павялічвае выстаўлены Беларусі рахунак

"Газпром" настойвае на выплаце "Белтрансгазам" запазычанасці за пастаўлены ў Беларусь у студзені-красавіку газ. Аднак цяпер да ранейшага рахунку дадаліся пеня, а таксама штрафы за недабор газу ў аб'ёмах, прадугледжаных кантрактам. Канкрэтныя тэрміны аплаты "Газпром" не называе. Пра гэта паведаміў дарадца па эканамічных пытаннях расійскай амбасады ў Беларусі Андрэй Кузняцоў. Па звестках агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, гаворка ідзе пра штрафы за недабор Беларуссю газу ў аб'ёмах, прадугледжаных кантрактам, за ўсе месяцы, акрамя студзеня.

Дарэчы, раней, у траўні 2009 года, Кузняцоў паведамляў пра дамоўленасць, што "Газпром" не будзе настойваць на выплаце штрафных санкцый за недабор прадугледжаных кантрактам аб'ёмаў газу ў студзені 2009 года. Аднак пытанне наконт лютага і сакавіка вырашанае не было. Пры гэтым, па звестках расійскага боку, недабор Беларуссю прадугледжаных кантрактам аб'ёмаў газу ў першым квартале 2009 года склаў каля 45 адсоткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі