Геаграфія ад АНТ: Славакія замест Татраў апынулася на Балканах
Кур'ёзна адзначыліся журналісты тэлеканала АНТ, распавядаючы 13 чэрвеня пра новыя прызначэнні беларускіх дыпламатаў. У прыватнасці, не пашанцавала Славакіі, куды прызначылі новым беларускім амбасадарам Ігара Ляшчэню.
У сюжэце АНТ гаворыцца: "Ігар Ляшчэня адпраўляецца ў Славакію. Браціславу можна смела называць надзейным еўрапейскім сябрам на Балканах".
Аднак кожны, хто звернецца да геаграфічнай мапы Еўропы, пабачыць, што на тэрыторыі Славакіі з гораў знаходзяцца толькі Татры.
Можна меркаваць, што аўтар сюжэту паблытаў Славакію са Славеніяй — там Балканы дакладна ёсць.