Генконсульства Расіі ў Брэсце "замініравалі" ў дзень выбараў
Генконсульства Расіі ў Брэсце
Раніцай 17 сакавіка невядомыя паведамілі пра бомбу ў будынку генеральнага консульства Расіі ў Брэсце. Пра гэта паведаміў амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.
У консульстве працуе ўчастак для галасавання на выбарах прэзідэнта Расіі. Будынак праверылі сапёры. Пагроза апынулася ілжывай — выбуховай прылады там не знайшлі.
Грызлоў заявіў, што паведамленне пра мініраванне не паўплывала на ход галасавання. Іншыя прадстаўніцтвы Расіі ў Беларусі, па словах дыпламата, не "мініраваліся".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.