“Генплан для мінчан”: Знос Асмалоўкі нашкодзіць экалогіі, будуць заторы з машын
Раён пасляваеннай мінскай забудовы ў раёне вуліцы Старавіленскай, Багдановіча, Кісялёва могуць знесці згодна з праектам ад “Мінскграда”. Двухпавярховыя дамы прыбяруць, а на іх месцы збудуюць 5-6 павярховыя з падземнай паркоўкай. Таксама ў планах два дзіцячыя садкі і буйны гандлёвы цэнтр.
Эксперт ініцыятывы “Генплан для мінчан” Дзяніс Кондрусеў у размове з Еўрарадыё агучвае прычыны, па якіх гэтага не варта рабіць.
1.Людзі. Большасць жыхароў раёна супраць зносу і хочуць пакінуць усё, як ёсць. Паводле Генплана ў раёне трэба правесці рэканструкцыю. Але мясцовыя жыхары выступалі супраць такой фармулёўкі і казалі толькі пра капітальны рамонт.
2. Гісторыя. Гэта старонка гісторыі развіцця Мінска, першы спальны раён. Ён атмасферны, па ім бачна, як Мінск развіваўся ў пасляваенныя гады.
3. Экалогія. Мы пралічвалі, што колькасць зялёных насаджэнняў большая, чым у парку Парыжскай камуны, каля Опернага тэатра. Пры зносе яны знікнуць, што пагоршыць экалагічную сітуацыю у цэнтры Мінска.
4.Заторы, загазаванасць. Рэканструкцыя Асмалоўкі выкліча тое, што ў цэнтры Мінска будзе больш аўтамабіляў. Ужо цяпер на 1 тысячу чалавек 400 машын. А такі раён з гандлёвым цэнтрам будзе завабліваць людзей на машынах у цэнтр.
5.Грошы. На Асмалоўку гарадскія ўлады яшчэ не знайшлі інвестараў. Есць небяспека, што могуць знесці, і праект застыне.
6.Інфраструктура. Калі правільна падысці да інфраструктуры, гэты раён можа прывабліваць людзей. Асмалоўка можа стаць нечым кшатлту вуліцы Кастрычніцкай, такое тусовачнае месца.