Генпракуратура абвергла затрыманне пракурора Віцебска
Генпракуратура абвергла звесткі, што пракурор Віцебска Юрый Раманоўскі затрыманы.
"Пракурор горада Віцебска Раманоўскі Юрый Уладзіміравіч сапраўды звольнены з органаў пракуратуры на мінулым тыдні. Інфармацыя пра нібыта яго затрыманне і завядзенне ў дачыненні да яго крымінальнай справы не адпавядае рэчаіснасці", — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры.
Раней з'явілася інфармацыя, быццам на мінулым тыдні Раманоўскага супрацоўнікі КДБ затрымалі на працоўным месцы падчас атрымання хабару.
Выканаўцам абавязкаў пракурора Віцебска з'яўляецца Кірыл Дубаў, які раней быў намеснікам Раманоўскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.