Генпракуратура Беларусі: Пра Бульку ведаем, але каментаваць не будзем

Генеральная пракуратура Беларусі ведае пра "справу Булькі", аднак каментаваць сітуацыю адмаўляюцца.
Прадстаўнік Генпракуратуры Генадзь Вярцінскі: "А, ведаем, ведаем гэта пытанне. Да нас таксама звярталіся іншыя прадстаўнікі СМІ, мы пакуль не каментуем гэту тэматыку".

Нагадаем, што пракуратура Літвы распачала крымінальную справу на
вядомага святара Юзаса Бульку, настаяцеля касцёла святой Ганны ў вёсцы Мосар Віцебскай вобласці. Яго вінавацяць у супрацоўніцтве з савецкім рэжымам. Нібыта, у 50-я гады ён выдаваў партызанаў, вядомых як "лясныя браты".

Сам Юзас Булька адмаўляе сваё супрацоўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі