Генпракуратуру Беларусі просяць спыніць пераслед траіх прафесараў БНТУ

Пры гэтым усе працы былі своечасова і якасна выкананыя, іх прыняла кампетэнтная камісія. Аднак праваахоўнікі палічылі, што прафесары выкарыстоўвалі вынікі сваіх працаў па іншых, камерцыйных распрацоўках. Да таго ж, яны, нібыта, атрымлівалі бюджэтныя грошы за тое, што было зроблена раней.



Як паведамляе "Ежедневник", з хадатайствам аб спыненні крымінальнага пераследу прафесараў у Генпракуратуру звярнулася Рэспубліканская асацыяцыя рэцыклінга і інавацый пры Саюзе юрыдычных асобаў "Рэспубліканская канферэнцыя прадпрымальніцтва". Паводле яе прадстаўнікоў, у прэтэнзіях да навукоўцаў шмат незразумелага, відавочнае парушэнне заканадаўства і правоў прафесароў. І крымінальная справа "можа мець самыя сумныя наступствы для краіны".



Старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі рэцыклінга Міхаіл Шчасны кажа: "Цяпер не 37-ы год і ніхто не абавязаны паведамляць камусьці, чым ён займаецца ў вольны ад працы час". На яго думку, бяда Беларусі ў тым, што ў нас пакуль не разумеюць, што навуковая дзейнасць, "гэта той жа бізнэс, а не простае размеркаванне бюджэтных сродкаў".
 

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі