Генпракурор назваў самую карумпаваную сферу ў Беларусі

Карупцыя / pexels.com
Карупцыя / pexels.com

У Беларусі штогод рэгіструецца 1,5-2 тысячы карупцыйных злачынстваў. А да крымінальнай адказнасці за карупцыю прыцягваюць у сярэднім да тысячы чалавек. Такія лічбы ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" назваў генпракурор Андрэй Швед.

За студзень-травень у Беларусі зарэгістравалі ўжо больш за 620 карупцыйных злачынстваў. Часцей за ўсё гэта хабарніцтва, службовыя крадзяжы, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі ды перавышэнне ўлады.

Назваў генпракурор і самую карумпаваную сферу. "Што тычыцца сфер, найбольш падатных да карупцыі, дык тут варта вылучыць сельскую гаспадарку. Мы прыкметна актывізавалі працу ў АПК па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў гэтым кірунку. Толькі за студзень-травень 2023 года ў аграрнай галіне выяўлена больш за 160 карупцыйных злачынстваў, што ў разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (57)", — заявіў Андрэй Швед.

Прычынамі карупцыі ён назваў "недахопы ў арганізацыі прафілактычнай работы, якая праводзіцца дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі