Генсакратар NATO пацвердзіў: Расія зноў збірае войскі на мяжы з Украінай
Андэрс Фог Расмусэн кажа, што расійская вайсковая групоўка каля ўкраінскай мяжы павялічылася на некалькі тысяч чалавек.
Ён назваў гэта "вельмі прыкрым крокам назад", інфармуе УНІАН.
Дарэчы, прадстаўнік інфармацыйнага цэнтра Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Уладзімір Чапавой 19 чэрвеня заявіў, што "сітуацыя на дзяржаўнай мяжы Украіны за мінулыя суткі характарызуецца павышэннем актыўнасці узброеных бандфарміраванняў". таксама ён паведаміў, што Расія сцягвае да мяжы свае войскі, арганізуе агнявыя пазіцыі і маскіруе ваенную тэхніку.
Фота — УНІАН