Георгій Кандрацьеў афіцыйна сышоў з пасады трэнера зборнай

Сёння ў Доме футбола адбылася сустрэча старшыні Асацыяцыі Беларуская федэрацыя футбола Сяргея Румаса з галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі Георгіем Кандрацьевым. Па выніках размовы было прынята рашэнне аб датэрміновым скасаванні кантракту Кандрацьева па пагадненні бакоў.

Перад сваім апошнім матчам са славакамі Кандрацьеў публічна паабяцаў сысці з пасады трэнера ў выпадку паразы. Беларусь у выніку прайграла з лікам 1:3.

У першых трох сустрэчах кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2016 года нацыянальная зборная Беларусі змагла набраць усяго адно ачко і фактычна страціла шансы прайсці на чэмпіянат. Імя новага трэнера пакуль невядомае.

Фота goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі