Герасіменя — пра сыход з BSSF: У нас былі рознагалоссі

Герасіменя — пра сыход з BSSF: У нас былі рознагалоссі

25 красавіка ў стрыме Еўрарадыё Аляксандра Герасіменя распавяла, чаму ж яна пакінула Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

"Тое вядзенне спраў у фондзе мяне не зусім задаволіла, — заявіла яна. — У нас былі рознагалоссі. І каб не было канфлікту, я прыняла рашэнне пакінуць фонд".

Па словах Герасімені, яе меркаванне не было прынятае пад увагу, яна не атрымала нейкія адказы. Дэталі яна не стала агучваць.

"Гэта не канец, — кажа яна. — Гэта пачатак чагосьці новага. Я не здаюся і не планую здавацца".

Пра сыход з Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Герасіменя аб'явіла 19 красавіка. Але зразу не стала гаварыць пра прычыны свайго рашэння і далейшыя планы.

Аляксандра Герасіменя — трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў у плаванні. Спартыўную кар'еру скончыла ў 2019-м. У 2020 годзе Герасіменя падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі, яна была вымушана выехаць за мяжу, увайшла ў Свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі, ачоліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (ён дапамагае беларускім спартсменам, якія пацярпелі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі).

Год таму стала вядома, што ў Беларусі на Аляксандру Герасіменю распачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі