Герасіменя — у адкрытым лісце Лукашэнку: вы ніколі не адказваеце за свае словы

Герасіменя — у адкрытым лісце Лукашэнку: вы ніколі не адказваеце за свае словы

Трохразовая алімпійская прызёрка плыўчыха Аляксандра Герасіменя звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі. Ліст прымеркаваны да паўгоддзя з дня прэзідэнцкіх выбараў. 

Герасіменя адзначае, што Лукашэнка прайграў выбары, ае не знайшоў "у сабе сілы і смеласці прызнаць паразу і сысці з годнасцю, як гэта прынята ў спорце. За гэтыя 6 месяцаў беларусы прайшлі многае: разгон мірных грамадзян светлашумавымі гранатамі, расстрэлы гумовымі і баявымі кулямі, катаванні на Акрэсціна, бясследныя знікненні пратэстоўцаў, забойствы дэманстрантаў, "заезды смерці" па беларускіх дварах у выкананні Баскава, Эйсмант і іншых вашых прыхлябацеляў".

Плыўчыха нагадвае, што 20 гадоў свайго жыцця аддала спорту, выступаючы за зборную краіны. "Спорт навучыў мяне паважаць супернікаў, правы канкурэнтаў, быць міласэрным да слабых і ніколі не здавацца ў сваёй барацьбе", — дадае яна.

Па словах Герасімені, Лукашэнка стаў агульнанацыянальным кашмарам. "Абараняючы свой трон і недатыкальнасць, вы, грамадзянін Лукашэнка, не грэбуеце нічым. У вас няма ніякіх маральных прынцыпаў. Вы прыгнятаеце і знішчаеце свой народ, думаючы, што ён вас любіць. А ён вас ненавідзіць і просіць, каб вы хутчэй сышлі", — заяўляе спартоўка.

Яна кажа, што Лукашэнка шмат абяцае, але ніколі не выконвае свае абяцанні. 

"Вы трымаецеся за ўладу з усіх сіл, нягледзячы на тое, што вашыя рукі ўжо па локаць у крыві. Вы знішчаеце тых, хто думае інакш ці не згодны. Вы разбурылі практычна ўсе галіны ў краіне, ставячы на месцы не прафесіяналаў, а толькі тых, хто ўмее згаджацца, падтакваць і выконваць вашыя асабістыя загады", — абвінавачвае Герасіменя. 

Згадала яна і сённяшні "Усебеларускі народны сход". Гэтае серапрыемства спартоўка назвала прыкладам цынічнага зневажання правоў беларусаў, глумам над воляй народа, імітацыяй гульні ў дэмакратыю.

"Дэлегатаў з'езда сабралі пагрозамі штрафаў і паніжэнняў ў пасады, пагрозамі звальнення і крымінальнага пераследу. Хто ўсе тыя людзі, якія апынуліся на сходзе? Закладнікі сістэмы, закладнікі начальства, закладнікі сітуацыі, — яны нікога не прадстаўляюць, нават сябе, а вы, грамадзянін Лукашэнкі, хлусіце пра "дыялог з народам", як хлусілі заўсёды", — піша Герасіменя.

Па яе словах, беларусы гатовыя ісці да канца, і перамога будзе на іх баку. "Пераможам і ў гэты раз, таму што на нашым баку праўда і справядлівасць", — падкрэслівае спартоўка.

Яна лічыць, што самае лепшае для Лукашэнкі быо б сказаць на Усееларускім сходзе: "Я сыходжу". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі