Германія і Францыя прыдумалі, як змагацца з расійскай дзяржпрапагандай

Германія і Францыя прыдумалі, як змагацца з расійскай дзяржпрапагандай​ / pixabay.com
Германія і Францыя прыдумалі, як змагацца з расійскай дзяржпрапагандай​ / pixabay.com

Германія і Францыя прыдумалі, як змагацца з прапагандай у Расіі. Яны мяркуюць, што ў план супрацьдзеяння дзяржпрапагандзе можна ўключыць "тэхнічныя захады супраць расійскай цэнзуры", у тым ліку абыход блакаванняў. Прасцей кажучы, хочуць навучыць расіян карыстацца VPN і Proxy. 

Акрамя таго, у Германіі і Францыі лічаць, што эфектыўным сродкам у барацьбе можа стаць распаўсюджванне рускамоўнага кантэнту для расіян, якія жывуць не ў Расіі.

Краінам Еўрасаюза таксама прапануюць фінансаваць курсы, на якіх людзей будуць навучаць медыяпісьменнасці на рускай мове. Распаўсюджваць іх прапануецца праз блогераў у YouTube, Facebook, TikTok, Telegram і "ВКонтакте".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі