“Героям!”: украінскія музыкі запісалі песню ў падтрымку беларускіх пратэстоўцаў
Украінскі гурт “БЕZ ОБМЕЖЕНЬ” выпусціў відэа на песню "Героі" разам з Алегам Сабчуком (“СКАЙ”), Іванам Лен’ё, Сяргеем Салаўёвым (KOZAK SYSTEM) і Артурам Даніэлянам. Як кажуць аўтары кампазіцыі, гэты трэк — падтрымка ўкраінскіх салдат, а таксама ўсіх людзей, якія пратэстуюць зараз у Беларусі:
“Песня "Героі" была напісана Сяргеем Танчынцом каля паўгода таму для нашых украінскіх салдат, але зусім нядаўна пачаліся вядомыя падзеі ў нашай суседняй краіне — Беларусі. Большасць людзей, якія выйшлі на вуліцы Мінска і іншых гарадоў Беларусі, падтрымліваюць тыя ж прынцыпы, што і ўкраінцы падчас Рэвалюцыі годнасці”.
Менавіта таму “БЕZ ОБМЕЖЕНЬ” вырашылі зрабіць песню на дзвюх мовах: украінскай і беларускай. Мастацкі пераклад на беларускую мову зрабіў Лявон Вольскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.