Гэта абсурд — Барэль аб патрабаваннях Расіі гарантый бяспекі ад ЗША і NATO

Жазэп Барэль / Reuters
Жазэп Барэль / Reuters

Абсурдам назваў кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюзу Жазэп Барэль патрабаванне Расіі прававых гарантыі бяспекі ад ЗША і NATO. Такія дамоўленасці без удзелу еўрапейскіх краін выглядаюць некарэктнымі.

Ідэя аб неабходнасці спецыяльнага дакумента з такімі гарантыямі, у тым ліку аб непашырэнні NATO на ўсход, была агучаная ў Маскве ў сярэдзіне снежня. Там лічаць, што заходнія калегі не выконваюць вусныя абавязацельствы. Больш таго, расійскі бок ужо звярнуўся да Вашынгтону і заявіў пра гатоўнасць неадкладна пачаць перамовы.

"Той, хто хоча весці перамовы аб будучай архітэктуры бяспекі ў Еўропе, вядома, павінен гаварыць з еўрапейцамі. Еўрапейская бяспека — гэта наша бяспека, тут гаворка ідзе пра нас", нагадаў Барэль у інтэрв'ю нямецкаму выданню Die Welt.

Еўрапейскую бяспеку не павінны абмяркоўваць ЗША і Расія, або NATO і Расія. Калі праблема і існуе, то яна павінна абмяркоўвацца не ў фармаце "Ялты-2" (Ялцінскай канферэнцыя саюзных дзяржаў у 1945 годзе). Са слоў Барэля, кіраўнік Дзярждэпаратменту ЗША Энтані Блінкен падзяляе гэтае меркаванне. Але Масква імкнецца да перамоваў толькі з ЗША.

"Расія хоча гаварыць аб еўрапейскай архітэктуры бяспекі без прыцягнення ЕС — гэта абсурд. Мы гэтага не прымаем", — адзначыў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.

Пракаментаваў ён і жаданне Масквы замацаваць гарантыі менавіта ў пісьмовай форме. Прычым гаворка ідзе аб канкрэтных патрабаваннях — спыненні пашырэння ЕС і НАТА на усход. Але "гэта чыста расійская павестка з цалкам непрымальнымі ўмовамі, асабліва датычна Украіны", адзначыў Барэль.

Паводле яго слоў, "так робяць толькі пераможцы — кажуць, што гэта мае ўмовы".

Калі перамовы і адбудуцца, то абмяркоўваць на іх варта не толькі Украіну і пашырэнне альянсу, але і ўсе парушэнні Хельсінкскага заключнага акта ад 1975 года.

"Мы не згодныя з многімі падзеямі ў расійскай знешняй палітыцы і некаторымі падзеямі, якія Масква лічыць сваёй унутранай справай", — нагадаў кіраўнік дыпламатыі ЕС. Гаворка ў тым ліку аб выкананні правоў чалавека ў Расіі і сітуацыі вакол Аляксея Навальнага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі