Гіркін (Стралкоў): сваякі папярэдзілі, што ў Беларусі іх апытваў КДБ

Гіркін (Стралкоў): сваякі папярэдзілі, што ў Беларусі іх апытваў КДБ

Камандзір расійскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Гіркін (Стралкоў) у амаль чатырохгадзінным інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону згадаў і пра Беларусь. Ён раней неаднаразова заяўляў, што мае карані і ў Беларусі, у нашай краіне жывуць яго сваякі.  

"На жаль, нават у Беларусь, дзе ў мяне шмат сваякоў, я не магу выехаць з 2014 года, — кажа Гіркін (Стралкоў). — Бо, як вядома, Лукашэнка вельмі адмоўна ставіцца да людзей, якія ваявалі на Данбасе. Хаця ён прыняў бежанцаў, але толькі грамадзянскіх. Ну і мае сваякі папярэдзілі мяне, хто іх КДБ апытваў...".

Летась Ігар Гіркін (Стралкоў) расказаў на адной з сустрэч з прыхільнікамі пра сваю камандзіроўку ў Беларусь у 2005 годзе. Яго адправілі ў Мінск "па абмене". "Ужо тады... у Беларусі ішла ліцьвінская прапаганда, вельмі сур'ёзная, па цэнтральных тэлеканалах", — гаварыў палкоўнік.  

Гіркіну (Стралкову) 49 гадоў, ён жыве ў Маскве. Яго падазраюць у дачыненні да збіцця ў 2014-м над Данбасам пасажырскага самалёта. Сам ён гэта адмаўляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі